Еўрамайдан онлайн: відэатрансляцыя з цэнтра Кіева
Сотні людзей закідваюць міліцыю кактэйлямі Молатава і абстрэльваюць піратэхнікай. Затрымана больш за 30 чалавек.
У Кіеве другі дзень не сціхаюць сутыкненні мітынгоўцаў з міліцыяй.Пратэстоўцы закідваюць праваахоўнікаў камянямі, кактэйлямі Молатава, міліцыя адказвае газам, гумавымі кулямі і шумавымі гранатамі. Спалена некалькі міліцэйскіх аўтобусаў і грузавікоў. Сярод параненых у апошніх сутыкненнях і ўкраінскі журналіст Раман Малко, яшчэ аднаму аператару гумавая гуля трапіла ў камеру. Па звестках МУС Украіны, затрымана больш за 30 удзельнікаў беспарадкаў. Увечары прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заклікаў мітынгоўцаў не адказваць на заклікі да гвалту ў краіне, і паабяцаў зрабіць усё магчымае для абароны мірных жыхароў краіны.
Хроніка падзей: Чаму радыкалізаваўся Майдан? Хроніка падзей (фота, відэа)
Фота - Reuters
Глядзіце жывую відэтрансляцыю падзеяў, якія цяпер адбываюцца ў Кіеве.