"Еўраопт" і "Рублёўскі" могуць застацца без ліцэнзій
Пратэрмінаваная запазычанасць перад пастаўшчыкамі ў іх склала 300 мільярдаў рублёў.
Міністэрства гандлю накіравала ў ліцэнзуючы орган матэрыялы праверак гандлёвых сетак "Еўраопт" і "Рублёўскі".
У прэс-службе ведамства кажуць, што тэрмін, адведзены калегіяй Мінгандлю гандлёвым арганізацыям для пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці за харчовыя прадукты перад пастаўшчыкамі, закончыўся яшчэ ў лютым 2015 года. Аднак не ўсе крамы своечасова разлічыліся.
Напрыклад, у сетках "Еўраопт" і "Рублёўскі" пратэрмінаваная запазычанасць склала больш за 300 мільярдаў рублёў (у тым ліку за алкагольную і тытунёвую прадукцыю).
У Мінгандлю адзначаюць, што наяўнасць дзвюх і больш пратэрмінаваных запазычанасцяў на працягу каляндарнага года можа стаць падставай, каб пазбавіць гандляроў ліцэнзіі.
Фота — onliner.by