Еўрапарламент ухваліў рашэнне аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі

Еўрапарламент ухваліў рашэнне аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб узмацненні цэнтралізацыі Еўрасаюза, стварэнні пасады міністра фінансаў ЕС і агульнай еўрапейскай арміі. За яе прагаласавалі 283 дэпутаты, супраць былі 269, устрымаліся 83, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Рэзалюцыю прапанаваў экс-прэм'ер Бельгіі Гі Верхофстад. Ён падтрымлівае федэралізацыю ЕС у супрацьвагу "нацыяналістам-пратэкцыяністам". Мяркуецца, што ўхваленне Еўрапарламентам рэзалюцыі можа азначаць пачатак рэформы асноўнай дамовы Еўрасаюза. Па сутнасці Верхофстад прапануе абмежаваць ці нават цалкам ліквідаваць права краіны-чальца ЕС адмаўляцца ад выканання калектыўнага рашэння.

Аднак віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Цімерманс заявіў, што змена галоўных дамоваў Еўрасаюза цяпер не з'яўляецца прыярытэтам. Сёлета пройдуць выбары ў Францыі, Германіі і Нідэрландах, дзе папулісты-еўраскептыкі могуць разлічваць на значную падтрымку насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі