Еўрасаюз можа пачаць перагляд санкцый супраць Расіі 30 верасня
Да гэтага моманту МЗС ЕС павінен падаць пастаянным прадстаўнікам краін-чальцоў даклад пра выкананне пагаднення па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
Пра гэта газеце "Коммерсант" распавяла крыніца ў структурах ЕС. Паведамляецца, што рашэнне пра далейшыя санкцыі будзе прымацца 30 верасня на ўзроўні камітэта пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС у Бруселі.
Адзін з варыянтаў — паступовае зняцце санкцый. Разам з тым, крыніцы ў Брусэлі кажуць, што нават пры ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе санкцыі, уведзеныя ў сувязі з далучэннем Крыму, застануцца дзейнымі, адзначае РБК.
Фота — voicesevas.ru