Еўрасаюз рыхтуе заканадаўства для робатаў

Еўрасаюз рыхтуе заканадаўства для робатаў

Еўрасаюз рыхтуе заканадаўства для робатаў. 12 студзеня камітэт Еўрапарламента разгледзіць праект рэзалюцыі, накіраванай на рэгуляванне робататэхнікі. Яна можа стаць першым агульнаеўрапейскім дакументам у гэтай сферы, інфармуе Delfi.

Яшчэ 70 гадоў таму пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў сфармуляваў тры законы робататэхнікі. Першы з іх гучыць так: "Робат не можа нанесці шкоду чалавеку ці сваім бяздзееннем дапусціць, каб чалавеку была нанесена шкода". Згаданы праект заснаваны і на законах Азімава.

Дакумент прадстаўляе сабой не канкрэтны законапраект, а серыю рэкамендацый Еўракамісіі з прапановай акрэсліць заканадаўчыя прынцыпы грамадзянскага выкарыстання робатаў. Еўрапейскія палітыкі вывучаюць не толькі магчымыя этычныя праблемы і рызыкі, з якімі можа сутыкнуцца чалавецтва, але і патэнцыйны ўплыў развіцця аўтаматызацыі вытворчасці на рынак працы. Робаты даўно здзейснілі рэвалюцыю ў прамысловай вытворчасці і іх папулярнасць расце. У кол-цэнтрах усё часцей выкарыстоўваюца чат-боты.

Еўрапейскім лідарам па выкарыстанні робатаў у прамысловасці з'яўляецца Германія (у свеце яна чацвёртая), дзе на 10 тысяч рабочых прыпадае 301 прамысловы робат. Некаторыя дэпутаты Еўрапарламента не выключаюць, што развіццё робататэхнікі негатыўна паўплывае на рынак працы. Прапануецца пачаць маніторынг сітуацыі, каб аператыўна заўважаць, дзе ствараюцца і страчваюцца новыя працоўныя месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі