Everything Everything прадстаўляюць відэа, натхнёнае выявамі пекла

Брытанская альтэрнатыўная каманда Everything Everything прадставіла відэа да песні "Don't Try". Кампазіцыя стала сінглам да другога студыйнага альбома гурта пад назвай "Arc", які ўбачыў свет у студзені гэтага года.

Фронтмэн гурта Джонатан Хігс, які выступіў у якасці рэжысёра роліка, прызнаўся, што натхняўся класічнымі творамі выяўленчага мастацтва. Па словах музыкі, якія перадае рэсурс digitalspy, песня "Don't Try"распавядае пра унутраную імпульсіўнасць. Калі пастаянна трымаць гэта ўнутры сябе, яно рана ці позна вырвецца нейкім чынам ці ўвогуле знішчыць цябе”.

Джонатан удакладняе, што ствараў кліп пад уражаннем ад змрочных вобразаў і выяваў пекла на мастацкіх палотнах.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі