Факт: чатыры правадныя тэлефоны ў кабінеце Міхаіла Мясніковіча
Скрыншот з праграмы "У людзях"
У кабінеце старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча стаяць чатыры правадныя тэлефоны! Апараты родам відавочна з ХХ стагоддзя. Яны патрапілі ў кадр падчас прысвечанай Мясніковічу праграмы "У людзях" на тэлеканале СТВ.
— Навошта столькі тэлефонных апаратаў? — цікавіцца ў чыноўніка журналіст Вадзім Шчаглоў.
— Напэўна, трэба так, — адказвае Мясніковіч.
— Вы карыстаецеся усімі чатырма?
— Вядома. Гэта прэзідэнцкі тэлефон, гэта прэм'ера тэлефон, гэта тэлефон урадавай сувязі, і звычайны невялікі такі камутатар для сакратарыята. Ну і два мабільныя з сабой.
Міхаілу Мясніковічу 69 гадоў. Ён працуе старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі са студзеня 2015 года. Да таго займаў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі і ўзначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.