ФБР праводзіць ператрус у доме Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне

Супрацоўнік ФБР дзяжурыць каля дома расійскага мільярдэра / twitter.com/strickdc​
Супрацоўнік ФБР дзяжурыць каля дома расійскага мільярдэра / twitter.com/strickdc​

ФБР праводзіць ператрус у доме расійскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне, паведамляе Бі-бі-сі.

Супрацоўнікі ФБР абмежавалі доступ да будынка і ўнеслі ўнутр некалькі прафесійных асвятляльных прыбораў.

Прадстаўнікі бізнэсоўца пакуль не каментуюць сітуацыю.

Дзерыпаска займае 37-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых бізнэсмэнаў Расіі па версіі Forbes, яго маёмасць ацэньваецца ў 17 мільярдаў даляраў. У 2018 годзе Мінфін ЗША щвёў персанальныя санкцыі супраць Дзерыпаскі ў сувязі з "варожымі дзеяннямі Расіі па ўсім свеце". Акрамя самога бізнэсоўца, пад санкцыі трапілі звязаныя з ім 8 кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі