Фестываль шансону і аўтарскай песні пройдзе ў Вайцюшках
Аматары гэтага жанру збяруцца 3-4 жніўня ў сядзібе “Вайцюшкі” на беразе Нёмана.
У першы дзень фэсту выступяць Зміцер Вайцюшкевіч і Зміцер Бартосік. У нядзелю заспявае Віктар Шалкевіч, а пасля ягонага выступу на сцэну змогуць выйсці ўсе ахвотныя.
Аграсядзіба “Вайцюшкі” знаходзіцца ў вёсцы Васілевічы Навагрудскага раёна.