ФІФА падзякавала Віталю Мутко за прыпыненне дзейнасці

ФІФА падзякавала Віталю Мутко за прыпыненне дзейнасці

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) падзякавала віцэ-прэм'еру Расіі Віталю Мутко, які прыпыніў дзейнасць на пасадзе прэзідэнта Расійскага футбольнага саюза (РФС). Як піша tut.by, чыноўнік пайшоў на гэты крок у тым ліку дзеля падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі. 

У панядзелак на пасяджэнні выканкама РФС Мутко абвясціў, што прыпыняе сваю дзейнасць дзейнасці на пасадзе прэзідэнта арганізацыі. Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка РФС стаў Аляксандр Алаеў.

Таксама Мутко заявіў, што гатовы сысці з пасады старшыні аргкамітэта чэмпіянату свету па футболе "Расія 2018".

У сувязі з міжнародным допінг-скандалам, у які трапілі расійскія спартоўцы, Мутко пажыццёва адхілены ад Алімпійскіх гульняў. У Міжнародным алімпійскім камітэце лічаць, што менавіта ён нясе персанальную адказнасць за дзяржаўную праграму ўжывання допінгу. 

Некалькі дзён таму расійскія СМІ паведамілі, быццам расійскі футбол адчувае ціск з боку міжнародных структур у выніку допінгавага скандалу. Таксама СМІ пісалі, што ФІФА настойліва рэкамендавала змяніць кіраўніка Расійскага футбольнага саюзу. Супрацоўнічаць з Мутко ФІФА адмаўлялася.

Сам расійскі чыноўнік заявіў, што будзе аспрэчваць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS) пажыццёвае адхіленне ад Алімпійскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі