Філосафу Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Філосафу Уладзіміру Мацкевічу на месяц працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал methodology_by. Ён знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021-га, прызнаны палітвязнем.
Мацкевічу выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. У верасні яго прызналі "схільным да экстрэмізму". Восенню мінулага года стала вядома, што тэксты філосафа вырашылі праверыць на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.