Філосафу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачванне

Філосафу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачванне

Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачванне. Артыкул — "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак" (арт. 342 КК). Ён будзе знаходзіцца пад арыштам не менш за 2 месяцы, паведамляюць праваабаронцы. Мацкевіч яшчэ раней быў прызнаны палітвязнем.

Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня, калі ў яго дома прайшоў ператрус. Раней адвакат казаў, што бадзёрасць і пачуццё гумару філосаф не страціў. Сваю віну ён не прызнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі