Fire challenge: У Гомелі падлетак падпаліў сябе і скокнуў у фантан (відэа)

Fire challenge: У Гомелі падлетак падпаліў сябе і скокнуў у фантан (відэа)

14 ліпеня каля 16:00 у Гомелі блогер, вядомы на Youtube пад нікам kirzh, падпаліў сябе і скокнуў у фантан "Лодачнік". На відэа хлопец разам са сваім сябрам тлумачыць, што будзе выконваць Fire challenge. 

Пасля ён пераапранаецца ў тое, чаго не шкада. Яго спіну абліваюць гаручай сумессю і падпальваюць.

За некалькі секунд kirzh паспявае дабегчы да фантана і бултыхаецца ў воду.

Відэа з канала KIRZH на Youtube

"Гомельскія ведамасці" паведамляюць, што міліцыя зацікавілася відэаролікам і зараз высвятляе асобу "чалавека-паходні". Зрабіць гэта нескладана: хлопца завуць Ігар Кіржанаў. На яго старонцы "ВКонтакте" ёсць спасылкі на відэа з Fire challenge (зараз доступ абмежаваны) і на іншыя ролікі.

Там хлопец бегае па горадзе ў правакацыйнай бялізне, выпівае трі літры малака за тры хвіліны і апускае галаву ва ўнітаз.

Fire challenge: У Гомелі падлетак падпаліў сябе і скокнуў у фантан (відэа)
Ігар Кіржанаў. Фота з ВК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі