ФК "Крумкачы" пачынае збор грошай, каб працягнуць існаванне

ФК "Крумкачы" пачынае збор грошай, каб працягнуць існаванне

Футбольны клуб "Крумкачы" пачынае кампанію краўдфандынгу. Камандзе патрэбныя грошы на арэнду стадыёна, працу трэнераў і футбалістаў, гульню дзіцячых камандаў, прысутнасць ратавальнікаў і "хуткай" на матчах. 

"Крумкачы" хочуць за два месяцы сабраць 124 570 рублёў. На гэтыя грошы клуб плануе пратрымацца ў верасні-кастрычніку. 

Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на платформе "Талака"

Як паведамлялася раней, клуб мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. У 2016 годзе "Крумкачы" пазычылі ў БАТЭ на год 150 тысяч долараў, каб забяспечыць фінансавыя гарантыі перад АБФФ і атрымаць ліцэнзію на ўдзел у вышэйшай лізе.

Своечасова вярнуць пазыку мінскі клуб не здолеў, і БАТЭ падаў у суд, які выйграў. Цяпер барысаўскі клуб можа накласці арышт на рахункі "Крумкачоў", а таксама апісаць іх маёмасць.

Як было абвешчана на прэс-канферэнцыі 23 жніўня, краўдфандынг каманда плануе, каб заўзятары маглі паўдзельнічаць у жыцці клуба. А на выплату пазык пойдуць грошы спонсараў. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі