Фотафакт: беларускія чыноўнікі выбралі для экзамена дыктоўку з памылкай

Фотафакт: беларускія чыноўнікі выбралі для экзамена дыктоўку з памылкай

Беларускія чыноўнікі з Мінадукацыі выбралі для экзамена па рускай мове дыктоўку з памылкай. Пра гэта паведамляе сайт antijournalist.by. Дзевяцікласнікі пісалі яе па Івану Буніну — урывак з яго апавядання. Аднак у зборніку, надрукаваным у Мінску ("Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамена па вучэбным прадмеце "Руская мова", менавіта з яго чытаюць выніковыя дыктоўкі), у гэтым апавяданні няма адной коскі: "Теплая, неподвижная вода блестела кругом[,] как зеркало". У маскоўскіх выданнях Буніна яна ёсць.

Сайт antijournalist.by адзначае, што міністэрства адукацыі друкуе эталонныя тэксты дыктовак з гэтай памылкай другі год запар.

Фотафакт: беларускія чыноўнікі выбралі для экзамена дыктоўку з памылкай
Фота: antijournalist.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі