Фотафакт: Чарга спартоўцаў у McDonald’s Алімпійскай вёскі ў Рыа

Фотафакт: Чарга спартоўцаў у McDonald’s Алімпійскай вёскі ў Рыа

Рэстаран хуткага харчавання McDonald’s у Алімпійскай вёсцы ў Рыа ўвёў абмежаванне на колькасць ежы для спартсменаў. Цяпер там даюць не больш за 20 пазіцый у адныя рукі. Справа ў тым, што спартсменаў рэстаран корміць бясплатна, таму туды выстройваюцца вялікія чэргі.

Рэстаран вельмі папулярны сярод алімпійцаў, якія аднаўляюць калорыі пасля трэніровак. Напрыклад, туды ходзіць кітайская баскетбольная зборная ў поўным складзе, а аўстралійскі бадмінтаніст Саван Серасінгхе па завяршэнні сваіх выступаў замовіў там 6 бургераў, 6 порцый бульбы фры і чатыры упакоўкі нагетсаў, піша TJ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі