Фотафакт: Расійскі сцяг зноў з'явіўся ў глыбоцкім аўтобусе
Здымак зроблены слухачом Еўрарадыё 10 ліпеня ў рэйсавым аўтобусе “Глыбокае — Мінск”.
Нагадаем, у траўні 2013 года пасля скаргі журналіста Кастуся Шыталя глыбоцкі аўтапарк прымусіў кіроўцу прыбраць расійскі сцяг з кабіны рэйсавага аўтобуса “Глыбокае — Міёры”. Тады расійскі сцяг быў змешчаны побач з беларускім дзяржаўным. У дадзеным выпадку чырвона-зялёнага сцяга не было.
Кіроўцу мінскага аўтобуса пазбавілі прэміі за расійскі сцяг у кабіне (фота)