Фотафакт: У Кітаі будуюць 580-метровы хмарачос
"Шанхайская вежа" стане найвялікшым будынкам у свеце.
Як паведамляе УНІАН, ужо скончаная пабудова асноўных канструкцый 125-павярховага хмарачоса. Пасля ўсталявання дэкаратыўных элементаў будынак дасягне 632 метраў.
Мяркуецца, што "вежа" стане візітоўкай Шанхая. Яе павінны здаць у эксплуатацыю ў 2015 годзе. Там размесяць офісныя памяшканні, крамы, пяцізоркавы гатэль, зоны для адпачынку.
Фота — news.cn