Фотафакт: у Пецярбургу з'явіцца шакаладная скульптура Пуціна ў поўны рост

Фотафакт: у Пецярбургу з'явіцца шакаладная скульптура Пуціна ў поўны рост

У Пецярбургу з'явіцца шакаладная скульптура Уладзіміра Пуціна ў поўны рост. Яна будзе мець вышыню 172 сантыметра. Скульптуру вырабяць з 77 кілаграмаў чыстага шакаладу, інфармуе сайт abnews.ru (пры гэтым рост расійскага прэзідэнта — каля 170 см, а яго вага — каля 70 кг).

"Салодкую" скульптуру Пуціна можна будзе пабачыць на "Свяце шакаладу", якое пройдзе ў Пецярбургу 5-6 снежня. Арганізатары фестывалю кажуць, што ў іх акцыі няма ніякай палітыкі і ідэалогіі. Яны рыхтуюць заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Як відаць на фота, шакаладны Пуцін будзе ўсміхацца і паказваць вялікі палец правай рукі. Дарэчы, магчыма каля яго ног пасадзяць шакаладнага сабаку.

Фота: abnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі