Фотафакт: У Вашынгтоне сустрэліся Яцанюк і Абама

Барак Абама заявіў, што Злучаным Штатам і яго саюзнікам давядзецца прымусіць Расію дорага заплаціць, калі яна не зменіць курсу ў адносінах Украіны. Ён падкрэсліў: ЗША падтрымлівае Украіну ў захаванні яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэта.  



Арсень Яцанюк сказаў, што Кіеў ніколі не здасца ў барацьбе за абарону незалежнасці, але заўсёды гатовы да перамоваў аб выхадзе з крызісу вакол расійскай агрэсіі.



Як нагадвае сайт radiosvoboda.org, Яцанюк таксама сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы, яго чакаюць яшчэ сустрэчы ў Кангрэсе, з кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банку, а таксама выступ на Савеце бяспекі ААН.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі