ФСВП: Алег Сянцоў спыніў галадоўку

Фота: delo.ua
Фота: delo.ua

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў спыніў галадоўку. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) Валерый Максіменка.

"Так, ён спыніў галадоўку. Лепшыя дыетолагі Масквы распрацавалі для яго адмысловую дыету для вываду яго з галадоўкі", — распавёў Максіменка.

Ён адзначыў, што адмовіцца ад галадоўкі Сянцову падказалі адвакаты. Самі адвакаты гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

"Трэба жыць, жыццё працягваецца. Ён абраў жыццё", — дадаў Максіменка.

Сянцова затрымалі ў маі 2014 года ў Крыме. Яго абвінавачвалі ў тэрарызме, удзеле ў "Правам сектары" і падрыхтоўцы дыверсійных актаў у Ялце, Сімферопалі і Севастопалі.

Доказамі па справе былі толькі паказанні сведак, якія ў судзе заявілі пра катаванні. Сянцова прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.

14 мая 2018 года Сянцоў аб'явіў галадоўку. Яна доўжылася 144 дні, сёння пачаўся 145 дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі