Футбаліст жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" — герой шоў халасцякоў ва Украіне
Новы сезон пачнецца 6 сакавіка на ўкраінскім тэлеканале СТБ.
Футбаліст жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" Сяргей Мельнік стаў героем шоў халасцякоў ва Украіне. Яно выходзіць на ўкраінскім тэлеканале СТБ. Новы (пяты) сезон стартуе 6 сакавіка.
Абаронцу беларускага клуба Мельніку 26 гадоў. Ён — грамадзянін Украіны, раней выступаў выключна за ўкраінскія клубы ("Чарнаморац", "Днестр", "Ніва", "Сумы"). З 2013-га гуляе ў Беларусі. Сярод бліжэшых мэтаў футбаліста — стварэнне сям'і. Як спадзяецца Сяргей Мельнік, у гэтай справе яму можа дапамагчы папулярнае ва Украіне шоў.
Фота: stb.ua, Instagram