Футбольная зборная Польшчы выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Польшчы выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Польшчы выйшла ў чвэрцьфінал Еўра-2016. У суботу ў Сэнт-Эцьене ў серыі пасляматчавых пенальці яна выйграла ў зборнай Швейцарыі. На 39-й хвіліне гол забіў Якуб Блашчыкоўскі. Палякі ў першай палове матча дамінавалі на полі, а вось у другім тайме гульня выраўнялася. Швейцарцы больш атакавалі, мелі добрыя шанцы, каб зраўняць лік, аднойчы мяч трапіў у перакладзіну. Здавалася, што палякі ўтрымаюць мінімальную перавагу. Але на 82-й хвіліне фантастычны гол ударам праз сябе забівае Джэрдан Шакіры — 1:1 (яго гол называюць лепшым на кантынентальным першынстве).

У дадатковы час была роўная і асцярожная гульня каманд, крыху бліжэй да поспеху былі швейцарцы. Усё вырашылі пенальці. Усе 11-метровыя былі рэалізаваныя, акрамя ўдара швейцарца Граніта Джакі (прабіў міма брамы) — 5:4 на карысць зборнай Польшчы.

У суботу пройдуць яшчэ два матчы 1/8 фіналу: УэльсПаўночная Ірландыя (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.55), ПартугаліяХарватыя (жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55).

У нядзелю, 26 чэрвеня, пройдуць яшчэ тры матчы: Францыя — Ірландыя (16.00), Нямеччына — Славакія (19.00), Венгрыя — Бельгія (22.00). У панядзелак, 27 чэрвеня, пройдуць апошнія паядынкі 1/8 фіналу: Іспанія — Італія (19.00), Англія — Ісландыя (22.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі