Футбольны матч Расія — Уэльс аднеслі да разраду асабліва небяспечных

Футбольны матч Расія — Уэльс аднеслі да разраду асабліва небяспечных

Футбольны матч паміж зборнымі Расіі і Уэльса на чэмпіянаце Еўропы-2016 трапіў у спіс гульняў, якія ўяўляюць сабой павышаную рызыку з-за небяспекі сутыкненняў паміж заўзятарамі. Матчу, які адбудзецца 20 чэрвеня ў Тулузе, прысвоены трэці ўзровень небяспекі з чатырох магчымых.

Такі ж самы ўзровень прысвоены матчам Турцыя — Харватыя, Нямеччына — Польшча, Польшча — Украіна, перадае ВВС.

Гэта будзе апошні матч, які Расія згуляе ў групавым этапе Еўра-2016. Падчас гэтай гульні французскія праваахоўнікі прымуць павышаныя захады бяспекі і будуць надаваць асаблівую ўвагу перадухіленню сутычак паміж фанатамі.  

Расійская зборная па футболе ўжо атрымала ўмоўную дыскваліфікацыю УЕФА за паводзіны сваіх заўзятараў, якія чынілі беспарадкі на стадыёне, а таксама нападалі на іншых фанатаў на вуліцах французскіх гарадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі