Галоўчанка заявіў, што ў 2023-м эканоміка Беларусі вырасце на 3,8%

Раман Галоўчанка / БЕЛТА
Раман Галоўчанка / БЕЛТА

У аўторак Раман Галоўчанка заявіў, што ў 2023-м эканоміка Беларусі вырасце на 3,8%. Пры гэтым прэм'ер-міністр прызнаў, што гэта будзе "няпростая задача", для рэалізацыі якой давядзецца напружвацца "усёй сістэме".

27 верасня збіралася кіраўніцтва Саўміна РБ. Абмяркоўваліся бюджэт на наступны год, асноўныя накірункі грашова-крэдытнай палітыкі. Галоўчанка зноў быў аптымістам, ён спадзяецца павялічыць ВУП Беларусі найперш за кошт яшчэ большага прыцягнення інвестыцый (іх хочуць павялічыць да ўзроўню 20% да валавога ўнутранага прадукта), а таксама экспарту. Нягледзячы на санкцыі, на вайну ва Украіне, на рэпрэсіі ў нашай краіне і адпаведны яе імідж у свеце.

"Прырост прамысловай вытворчасці на 2,4% павінен забяспечыць выхад на максімальныя аб'ёмы выпуску прамысловай прадукцыі за апошнія дзесяць гадоў", — гаварыў прэм'ер.

Тым часам ВУП Беларусі за восем месяцаў 2022-га знізіўся на 4,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі