Галоўны нарколаг: Беларусь не лідар у свеце па спажыванню алкаголя

Нагадаем, нядаўна было заяўлена, што Беларусь мае самы высокі ўзровень спажывання алкаголя на планеце — 17,5 л на чалавека за год.



Галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў, што наша краіна не лідыруе, а ўваходзіць "дзесьці ў дваццатку краін". Паводле яго інфармацыі, спажыванне алкаголя ў Беларусі складае 11,14 л на чалавека. "У параўнанні з 2012 годам ідзе зніжэнне спажывання на 11,2%", — цытуе словы Канаразава БЕЛТА.



У той жа час галоўны нарколаг адзначыў, што "даступнасць алкаголя неабходна скарачаць".
 

Фота — Еўрарадыё і Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі