Галоўны трэнер футбольнай зборнай Украіны збіраецца ў адстаўку
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Украіны збіраецца ў адстаўку. 67-гадовы Міхаіл Фаменка зробіць гэты крок пасля заканчэння чэмпіянату Еўропы па футболе ў Францыі, інфармуе "Прессбол".
Фаменка ўжо сказаў гульцам зборнай, што сённяшні матч у Марсэлі з камандай Польшчы стане для яго апошнім. "Які сэнс працягваць працу, калі не выконваецца задача, якая ставіцца перад трэнерам", — цытуюць словы галоўнага трэнера ўкраінскія СМІ. Цікава, што пераемнікам Міхаіла Фаменкі называюць яго памочніка, знакамітага ў мінулым украінскага футбаліста Андрэя Шаўчэнку.
Як вядома, украінская зборная датэрмінова (пасля двух паражэнняў у групавым раўндзе) згубіла шанцы на выхад у плэй-оф.
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Расіі Леанід Слуцкі падаў у адстаўку
Сацсеткі пра правал зборнай Расіі: "Заўсёды вельмі цяжка гуляць з футбалістамі"