Ад 12000 да 17000 рублёў. Новыя абвінавачанні па "справе БЕЛТА"

Ад 12000 да 17000 рублёў. Новыя абвінавачанні па "справе БЕЛТА"

Галоўнай рэдактарцы інфармагенцтва БелаПАН Ірыне Леўшынай выставілі абвінавачанне па "справе БЕЛТА" — за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі. Пра гэта яна паведаміла пасля допыту ў Следчым камітэце. 

Леўшынай працягнулі падпіску аб нявыездзе з краіны. Ёй выставілі фінансавы пазоў на суму больш за 12 тысяч рублёў.

Таксама 8 лістапада абвінавачанні па "справе БЕЛТА" выставілі рэдактарцы TUT.by Галіне Уласік. Абвінавачанне кажа пра 17 тысяч рублёў нанесеных стратаў.

Сёння ў Следчы камітэт на допыт выкліканы журналіст "Нямецкай хвалі" Паўлюк Быкоўскі

Раней па "справе БЕЛТА" выстаўленыя абвінавачанні чатыром супрацоўнікам партала TUT.by і журналістцы БелаПАН Таццяне Каравянковай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі