Галы Раналду і Бэйла не дапамаглі "Рэалу" перамагчы "Ювентус" (відэа)

Верагодна, самым цікавым атрымаўся паядынак "Ювентуса" і мадрыдскага "Рэала". Гаспадары поля першыя адкрылі лік, на 41-й хвіліне выдатным ударам з пенальці вызначыўся Відаль. Раналду забіў гол у адказ на 52-й хвіліне. Неўзабаве Бэйл выводзіць "Рэал" наперад. Аднак "Ювентус" здолеў зраўняць лік — на 65-й хвіліне гэта зрабіў Л'ёрэнтэ. Нічыя — 2:2.

У іншым матчы гэтай групы дацкі "Капенгаген" перамог турэцкі "Галатасарай" — 1:0. У "Рэала" цяпер 10 ачкоў, далей ідуць "Капенгаген" і "Галатасарай" — па 4, "Ювентус" — 3.



Іншыя вынікі матчаў: "Шахцёр" (Данецк) — "Баер" — 0:0, "Рэал Сасьедад" — "Манчэстар Юнайтэд" — 0:0, ПСЖ — "Андэрлехт" — 1:1, "Алімпіякас" — "Бенфіка" — 1:0, "Вікторыя" — "Баварыя" — 0:1, "Манчэстар Сіці" — ЦСКА — 5:2.

"Баварыя" і "Манчэстар Сіці" ўжо гарантавалі сабе месца ў плэй-оф.



У сераду гуляюць: "Зеніт" — "Порту", "Атлетыка" (Мадрыд) — "Аустрыя", "Аякс" — "Селтык", "Барселона" — "Мілан", "Базэль" — "Сцяўа", "Чэлсі" — "Шальке-04", "Барусія" (Дортмунд) — "Арсенал", "Напалі" — "Марсель".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі