Гамяльчук Ігар Краўчанка галадае 16-ы дзень у ІЧУ Буда-Кашалёва
Шаснаццаты дзень галадае ў ізалятары часовага ўтрымання Буда-Кашалёва гамяльчук Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага арышту, перадае Радыё "Свабода".
Пра галадоўку Краўчанкі журналістам расказалі яго сябры, якія днямі завозілі ў Буда-Кашалёва рэчавую перадачу — бялізну, кнігі, ваду, сок і гарбату.
У Буда-Кашалёўскім РАУС журналістам не сказалі прама, ці галадае арыштаваны. Дзяжурны заявіў: "Ён мае права адмовіцца ад ежы".
Краўчанку арыштавалі на 15 дзён 25 студзеня. Такі прысуд вынес яму суд Савецкага раёну Гомеля паводле артыкула 23.34 — удзел у несанкцыянаванай акцыі. Трапіць на суд іхто з ахвочых не змог, таму невядома, за якую менавіта акцыю асудзілі гамельчука.
Затрымалі Краўчанку перад тым у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. У тыя дні ў Бабруйску прайшлі масавыя арышты і ператрусы.
Пасля 15-сутачнага арышту гамельчука не выпусцілі, а дадалі яму яшчэ 15 сутак. Прычыну чарговага пакарання сваякі не ведаюць.
Не так даўно скончыў 42-дзённую галадоўку палітвязень Ігар Лосік. Ён пратэставаў супраць новага абвінавачання, выстаўленага яму
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.