Гамяльчук не вярнуў пазыку знаёмаму, а той падарваў гранатай яго лецішча

Выбух на адным з лецішчаў пад Гомелем прагрымеў у ноч на 20 верасня. У той жа дзень Гомельскім раённым аддзелам Следчага камітэта была распачатая справа па артыкуле “хуліганства”.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыя даведалася, што да выбуху мае дачыненне неаднаразова судзімы жыхар Гомельскага раёна, які раней быў удзельнікам злачыннай арганізацыі "Пажарнікі".

Высветлілася, што такім чынам затрыманы хацеў "правучыць" былога кампаньёна па бізнесе. Прычынай канфлікту стала тое, што кампаньён не вярнуў грошы. Пры ператрусе па месцы жыхарства затрыманага канфіскаваны пісталет-кулямёт "Agram-2000" з глушыцелем і 20 патронамі. Ўзбуджана крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі