Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Харватыі — 25:31
Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Харватыі — 25:31 (15:18). Гэта быў чарговы матч групавога этапу чэмпіянату свету, які праходзіць у Францыі. Беларусы годна выглядалі ў паядынку з больш моцным, вопытным сапернікам. Толькі ў канцы матчу харваты стварылі разрыў у ліку ў шэсць мячоў.
У групе "С" лідыруе Харватыя — 6 ачкоў, у Германіі 4 ачкі і матч у запасе, Беларусь, Венгрыя і Чылі маюць па 2 ачкі, у Саудаўскай Аравіі ачкоў няма і матч у запасе. 18 студзеня зборная Беларусі згуляе з Германіяй, пачатак у 19.45 паводле беларускага часу.