Гандлёвая інспекцыя закрыла чарговыя крамы ў Мінску і Гродне

Гандлёвая інспекцыя закрыла новыя крамы. Загад аб прыпыненні працы атрымалі крамы дзіцячых цацак у Гродне і Мінску. Прычына — недастатковы асартымент беларускіх тавараў і неабгрунтавана ўзняты кошт. У адной з іх гандлёвая надбаўка на дзіцячыя цацкі даходзіла да 180%.

Як адзначае тэлеканал "Беларусь 1", кантралёры называюць гэтыя выпадкі адзінкавымі. У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку Беларусі застаецца стабільнай. Дарэчы, учора раней закрытыя 10 крамаў аднавілі працу пасля ліквідацыі парушэнняў. Гэта прадуктовыя супермаркеты і буйныя крамы бытавой тэхнікі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі