Генпракуратура РБ: "Мы бачым адгалоскі з боку Аргенціны"
Стала вядома, хто ж у замежжы адказаў на запыты Генпракуратуры РБ аб прававой дапамозе па справе аб "генацыдзе беларускага народа" падчас Другой сусветнай вайны. "51 просьба" дасылалася ў 17 краін свету: пра допыты сведкаў, "удзельнікаў карных аперацый", пра атрыманне "пэўных копій архіўных дакументаў".
"Мы бачым адгалоскі з боку Аргенціны, — кажа ў эфіры тэлеканала СТБ начальнік упраўлення Генпракуратуры, кіраўнік следчай групы па расследаванні згаданай крымінальнай справы Валерый Талкачоў. — Германія запытала ў нас дадатковыя даныя, актыўна падключылася Расія...".
І ўсё. Латвія і Літва супрацоўнічаць з Мінскам адмовіліся, адзначыў Талкачоў. Відаць, іншыя 12 краін проста нічога не адказалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.