Генпракуратура зноў адмовілася рэабілітаваць Ларысу Геніюш
"Моладзь БНФ" атрымала адказ з Генпракуратуры на свой пісьмовы зварот з патрабаваннем рэабілітаваць вядомую паэтку Ларысу Геніюш.
У падтрымку гэтага патрабавання маладыя людзі сабралі больш за 1200 подпісаў. Яны выступаюць таксама за тое, каб імя Геніюш атрымала адна з вуліцаў яе роднай Зэльвы, каб быў усталяваны помнік паэтцы, а яе творы ўключылі ў школьную праграму.
У адказе Генпракуратуры за подпісам пракурора аддзела Д. Клябанава гаворыцца: яшчэ 24 лістапада 1999 года Вярхоўны суд прызнаў, што Ларыса Геніюш не падлягае рэабілітацыі.
"Мы не здаемся і працягваем кампанію #Геніюш2016. Наступныя нашыя крокі: працяг мерапрыемстваў у гонар Ларысы Геніюш і заснаванне літаратурнай прэміі ў яе імя", — заяўляюць у "Моладзі БНФ". 13 траўня на сядзібе БНФ а 19-й гадзіне адбудзецца прагляд кінастужкі "Няскораная", прысвечанай паэтцы.