Генсакратару АДКБ у Арменіі выставілі абвінавачванне

Генсакратару АДКБ у Арменіі выставілі абвінавачванне

У Арменіі выставілі абвінавачанне па "справе 1 сакавіка" генеральнаму сакратару АДКБ Юрыю Хачатураву. Яго вінавацяць у звяржэнні канстытуцыйнага ладу, паведамляе aravot-ru.am. Следчыя падалі ў суд хадайніцтва пра арышт Хачатурава як меру стрымання.

"Справа 1 сакавіка" ў Арменіі атрымалі падзеі 10-гадовай даўніны. Тады пасля прэзідэнцкіх выбараў прыхільнікі Лявона Тэр-Петрасяна не прызналі вынікі, названыя Цэнтрвыбаркамам, і выйшлі на кругласутачны вулічны пратэст. Улады выкарысталі супраць іх баявую зброю. Пры гэтым загінулі 10 чалавек. Ніхто з арганізатараў і выканаўцаў гэтых дзеянняў дагэтуль не пакараны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі