Германія адпраўляе танкі Leopard ва Украіну — Spiegel

Leopard 2A6 чакае Украіна / dpa
Leopard 2A6 чакае Украіна / dpa

Германія адпраўляе танкі Leopard 2А6 ва Украіну. Пра гэта ў аўторак піша Spiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе. "Пасля шматмесячных спрэчак канцлер Шольц прыняў рашэнне аб пастаўках танкаў ва Украіну", — адзначае выданне. Гаворка ідзе як мінімум аб адной роце гэтых танкаў.

Берлін таксама мае намер ўхваліць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну іншымі краінамі. Раней кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербок заявіла, што Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне.

Рашэнне Германіі аб пастаўках згаданых танкаў чакалася яшчэ на нядаўняй сустрэчы "Рамштайн". Аднак яно было адкладзена. Украіне патрэбны сучасныя танкі найперш для правядзення запланаваных контрнаступаў супраць расійскіх войскаў.

Чакаецца, што афіцыйна рашэнне аб адпраўцы танкаў будзе агучана ў сераду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі