Германія блакуе банкаўскія разлікі з Расіяй, бізнес "практычна спынены"

Крысціян Лінднэр / AFP
Крысціян Лінднэр / AFP

Германія спыніла бізнес з Расіяй, заявіў міністр фінансаў ФРГ Крысціян Лінднэр. Гэта стала вынікам блакады расійскіх банкаў. Словы нямецкага міністра прыводзіць ТАСС.

Зрэшты, нямецкія ўлады прадугледзелі шэраг выключэнняў, калі банкаўскія пераводы ў Расею ўсё ж будуць магчымыя. Гаворка ідзе пра аплату паставак газу або пераводы нямецкіх кампаній даччыным прадпрыемствам у Расіі. Гэтыя транзакцыі "пакуль яшчэ магчымыя", сказаў Лінднэр. Аднак цяпер "абмяркоўваюцца ўсе варыянты" дадатковых абмежаванняў.

"Іншыя крокі магчымыя, але трэба прадумаць іх уздзеянне. Гаворка ідзе пра тое, што наступствы павінная адчуваць расійская эканоміка", — падкрэсліў кіраўнік нямецкага Мінфіна.

Напярэдадні пра санкцыі супраць Расіі, якая ўварвалася ва Украіну, заявілі Вялікабрытанія і ЗША. Латвія і Чэхія перасталі выдаваць візы расіянам. ЕС рыхтуецца прыняць новы пакет санкцый. Новыя санкцыі чакаюць і Беларусь, якую на Захадзе лічаць саўдзельніцай дзяржавы-агрэсара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі