Германія перадала Беларусі 6 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх

Германія перадала Беларусі 6 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх

Германія аказала дапамогу Беларусі ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Як паведамляе прэс-служба пасольства Германіі, адбылося гэта ў рамках розных праектаў. Для клінік Мінска, Віцебска і Магілёва перадалі 6 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх, для медустаноў Мінска і Полацка — аналізатары і камплектуючыя да іх на суму 200 тысяч еўра.

Для Беларускага дзіцячага хоспіса і для дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў у Бабінічах, Смалявічах, Мазыры і Ірдзіцы былі закуплены на 25 тысяч еўра "дэзінфекцыйныя сродкі і абсталяванне для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі Covid-19".

"Пасольства Германіі выказвае вялікую павагу ўрачам, медыцынскаму персаналу і сацыяльным супрацоўнікам беларускіх устаноў у іх самаадданай барацьбе з пандэміяй Covid-19", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы пасольства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі