"Гэта — фэйк": Вераніка Цапкала не пакідала Беларусь
Вероника Цепкало / Еврорадио
Вераніка Цапкала не пакідала Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксей Урбан, прэс-сакратар штаба Валерыя Цапкала. Раніцай 8 жніўня ў некаторых ТГ-каналах з'явілася інфармацыя пра тое, што жонка палітыка з'ехала ў Расею. Аднак, па словах Урбана, гэта — фэйк.
"Магчыма, такі слых пайшоў з-за таго, што Вераніка не прыняла сёння ўдзел у пасяджэнні аб'яднанага штаба. Справа ў тым, што яна перахвалявалася з-за учорашніх падзей — жорсткіх затрыманняў у Мінску. Але цяпер з ёй усё добра", — паведаміў Урбан.
Затрыманні прайшлі ўвечары ў пятніцу ў раёне Акадэміі навук і плошчы Перамогі. На раварыстаў, якія масава ездзілі ў цэнтры сталіцы, палявалі АМАПаўцы і байцы ўнутраных войск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.