Глафіра Жук пасля 30 сутак арышту даведалася, што адлічана з журфака БДУ

Глафіра Жук пасля 30 сутак арышту даведалася, што адлічана з журфака БДУ

Журналістку "Народнай Волі" Глафіру Жук адлічылі з журфака БДУ, паведамляе тэлеграм-канал @zhurffuck. Напярэдадні яна толькі выйшла на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Знаходжанне пад арыштам паважнай прычынай для пропуску экзаменаў кіраўніцтва факультэта не палічыла. Жук вучылася на трэцім курсе.

14 траўня Глафіра Жук прыходзіла да Дома Правасуддзя, дзе пачынаўся разгляд "Справы студэнтаў". Тады каля будынка суда адбыліся затрыманні. Жук пазбегла затрымання, але праз два тыдні за ёй прыйшлі сілавікі і адвезлі на Акрэсціна. Суд Маскоўскага раёна пакараў дзяўчыну 30 суткамі арышту з ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве". За кратамі яна сустрэла 20-годдзе.

Жук распавяла "Нашай ніве", што яе затрымалі 29 траўня ў салоне прыгажосці. Чаму не дома? "Так нецікава", — сказаў адзін з міліцыянераў. За месяц за кратамі журналістку ні разу не звадзілі ў душ, толькі раз яна трапіла на прагулку, два дні прабыла ў карцары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі