Глухі віцяблянін выманіў у 43 сяброў з дапамогай мовы жэстаў 360 тысяч рублёў

Пацярпелыя таксама маюць інваліднасць па слыху
Пацярпелыя таксама маюць інваліднасць па слыху

35-гадовы жыхар Віцебска абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і замаху на махлярства ў буйным памеры па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе Генпракуратура.

У віцябляніна інваліднасць III групы па слыху, ён мае зносіны толькі з дапамогай мовы жэстаў. У 2019-2020 гадах ён пераконваў сваіх знаёмых і сяброў купляць для яго ў растэрміноўку і крэдыт мабільныя тэлефоны, гульнявыя прыстаўкі і іншую тэхніку. Як выявіла следства, мужчына не збіраўся вяртаць даўгі. Замест гэтага ён прадаваў рэчы за палову цаны, а атрыманыя грошы траціў на ўласныя патрэбы.

Пацярпелымі па справе праходзяць 43 жыхары Віцебска, якія таксама маюць інваліднасць па слыху. Сума шкоды перавышае 360 тысяч рублёў.

Таксама віцяблянін ў 2021 годзе заключыў дамовы арэнды з 7 індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Мужчына браў у іх нібыта ў карыстанне дарагія будаўнічыя інструменты, потым здаваў іх у ламбард, а грошы траціў. Шкода ад гэтых дзеянняў ацэненая ў 8 тысяч рублёў.

Пракуратура накіравала справу ў суд, абвінавачаны заключаны пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі