Год таму памёр пратэстовец Генадзь Шутаў, у якога ў Брэсце страляў вайсковец

Год таму памёр пратэстовец Генадзь Шутаў, у якога ў Брэсце страляў вайсковец

Год таму, 19 жніўня 2020-га, у Мінску ў вайсковым шпіталі памёр пратэстовец Генадзь Шутаў, у якога ў Брэсце страляў вайсковец. 44-гадовы мужчына быў паранены ў галаву 11 жніўня мінулага года падчас разгону масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Жыццё Шутава спачатку ратавалі брэсцкія лекары, пасля яго перавезлі ў сталіцу.

Падчас суда стала вядома, што страляў у пратэстоўца афіцэр армейскага спецназу, якога накіравалі для дапамогі АМАПу (страляў капітан Раман Гаўрылаў). Па факце смерці Шутава не распачалі крымінальную справу. Больш таго, загінулага зрабілі... абвінавачаным. 25 лютага 2021-га ў Брэсце суд прызнаў Генадзя Шутава пасмяротна вінаватым у супраціве вайскоўцу з ужываннем гвалту. Яго сябар і сведка забойства Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны за тое ж самае на 10 гадоў калоніі. У траўні праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі