Голубеў: Грушавы закінуў навуку і палітыку, каб дапамагаць дзецям Чарнобыля

Голубеў згадаў пра самаахвярнасць дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІ склікання Генадзя Грушавога:



Валянцін Голубеў: "Гэта адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту. Стваральнік камітэта "Дзеці Чарнобыля", які потым перайменаваўся ў "Дзецям Чарнобыля". Гена быў выдатны філосаф, але для таго, каб дапамагаць вырашаць чарнобыльскае пытанне, ён па сутнасці кінуў сваю кар'еру. І палітыкай перастаў займацца так, як  да Чарнобыля займаўся, і навукай... Па сутнасці, паклаў сваё жыццё на дапамогу дзецям і ўвогуле людзям, якія пацярпелі ад Чарнобыля".



У гутарцы з Еўрарадыё Голубеў згадаў і смеласць Грушавога. Падчас камуністычнага путчу ГКЧП ў 1991 годзе Грушавы ў офісе камітэта "Дзецям Чарнобыля" множыў на ксераксе атрыманыя з Масквы ўлёткі і распаўсюджваў іх.



Еўрарадыё спачувае сваякам, блізкім і сябрам Генадзя Грушавога.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі