Гомельскага грузчыка за трэк "Лукашэнка, сыходзь" могуць адправіць у калонію
Гомельскага грузчыка за трэк "Лукашэнка, сыходзь" могуць адправіць у калонію. Прысуд па крымінальнай справе 22-гадовага Сяргея Балахонава агучаць ужо ў бліжэйшым часе, піша gomeltoday. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе аб абразе кіраўніка дзяржавы (арт. 368 КК).
На судзе малады чалавек пацвердзіў, што сапраўды апублікаваў у сацсетцы аўдыёзапіс. Паводле яго слоў, на словы песні асаблівай увагі не звярнуў, яго больш цікавіла музыка. Лінгвістычная экспертыза засведчыла, што тэкст носіць абразлівы характар. З-за нецэнзурнай лексікі ў трэку, яго праслухоўвалі толькі ў прысутнасці ўдзельнікаў працэсу, іншых прысутных папрасілі выйсці з залы суда.
У судзе агучылі хадайніцтва працоўнага калектыва прадпрыемства, на якім працаваў хлопец, які просіць не пазбаўляць яго волі. Абвінавачванне запрасіла для Сяргея Балахонава пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 23 жніўня ён выступіць з апошнім словам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.