Гомельскага журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса прывезлі на суд у кайданках
Яўген Меркіс / facebook.com/rock.epicenter
У Гомельскім абласным судзе 11 траўня пачалі судзіць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса. Працэс абвешчаны закрытым.
Як паведамляе БАЖ, на суд Яўгена прывезлі з гомельскага СІЗА-3 у кайданках. За кратамі ён знаходзіцца ўжо 240 дзён.
Меркіса вінавацяць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Гамельчука затрымалі 13 верасня 2022 года. У чым канкрэтна было ягонае "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", не паведамляецца дагэтуль. Сілавікі правялі ператрус дома ў Меркіса і яго бацькоў, а таксама ў сяброў.
Праваабаронцы прызналі Яўгена Меркіса палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.