Гомельская мытня: 105 чалавек рабілі нелегальную відэаздымку на мяжы з Украінай
Сёлета Гомельская мытня прыцягнула ад адміністрацыйнай адказнасці за нелегальную відэаздымку 105 чалавек. Гэта кіроўцы, якія перад уездам у пункты пропуску не выключылі відэарэгістратары аўтамабіляў. І такім чынам парушылі закон. Мытнікі нагадваюць уладальнікам аўтатранспарту пра забарону вядзення фота- і відэаздымкаў у пунктах пропуску на мяжы, дзе дзейнічае асаблівы рэжым.
Прэс-служба Гомельскай мытні падрыхтавала пералік дзеянняў, якія забараняецца рабіць у пунктах пропуску. Іх можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.