“Грай”: сустрэнем восень рок-н-ролам! Эфір з Вольскім, Пугачам і Стыльскім

Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі і Юрый Стыльскі / Еўрарадыё

Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі і Юрый Стыльскі / Еўрарадыё

Чарговы беларускі фэст пройдзе неўзабаве ў Варшаве: 1 верасня Odess club прымае эстафету ад папярэднікаў — тут пройдзе фестываль беларускай музыкі “Грай”. Калі казаць пра музычную (галоўную) частку фэсту, то нас чакаюць выступы гуртоў Volski, “Дай Дарогу!”, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Але толькі музыкай справа не абмяжуецца!

Чым адметны фэст “Грай” і ці стане ён пераемнікам фэсту з той жа назвай, што адбываўся ў Мінску? Ці атрымліваецца ў музыкаў за межамі Беларусі не толькі захаваць сябе, але і ствараць новае? З якімі праблемамі сутыкаюцца творцы і як іх магчыма вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць франтмены гуртоў VOLSKI, J:MOPC і “Дай дарогу!” Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і Юрась Стыльскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі