Гродзенцы збіраюць подпісы супраць "жывых" надпісаў на схілах Нёмана

Гродзенцы збіраюць подпісы супраць "жывых" надпісаў на схілах Нёмана

Жыхары Гродна не хочуць, каб на схілах Нёмана з'явіліся надпісы "Ленінскі раён" і "Кастрычніцкі раён", высаджаныя з жывых кустоў, піша сайт hrodna.life.

Адпаведную петыцыю за адмену такога рашэння яны стварылі на сайце petitions.by і збіраюць подпісы пад ёй. На 22:00 пад петыцыяй было каля 170 подпісаў. Гэты зварот аўтары плануюць перадаць у гарвыканкам.

"Мы, жыхары горада Гродна і іншыя неабыякавыя грамадзяне, патрабуем адмяніць рашэнне аб стварэнні жывых надпісаў "Ленінскі раён" і "Кастрычніцкі раён" на схілах касцёла здабыцця Святога Крыжа і ніжэй за ратонду па вуліцы Дарвіна, бо мяркуем, што гэтыя надпісы сказяць эстэтычнае ўспрыманне культурна-гістарычнай панарамы горада Гродна. Акрамя таго, неэстэтычнае, на наш погляд, афармленне і сумнеўны выбар тэксту для экспазіцыі не мае ні сэнсавай, ні культурнай каштоўнасці для ўспрымання гараджанамі і, тым больш, гасцямі горада", — гаворыцца ў петыцыі.

Нагодай для такога звароту стала рашэнне "Зелянбуда" высадзіць на схілах Нёмана надпісы з кустоў, якія будуць пазначаць назвы адміністрацыйных раёнаў горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі