Гродзенец купіў самалёт і адраджае ваенны аэрадром (фота, відэа)
Андрэй Чарнышоў, каб стаць лётчыкам, прайшоў навучанне і мае ўсе неабходныя дакументы.
Жыхар Гродна купіў невялікі французскі самалёт "SOCATA". А "сваім" аэрадромам ён абраў былы ваенны аэрадром у Шчучыне. Разам з колішнімі лётчыкамі Чарнышоў расчысціў 2 кіламетры ўзлётна-пасадачнай паласы. 12 ліпеня там пройдзе міжнародны фестываль аматараў малой авіяцыі "Адраджэнне. Шчучын-2014".